cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Каментарыі

Кардынал: у грамадстве без Бога лёгка кіраваць чалавекам

Кардынал: у грамадстве без Бога лёгка кіраваць чалавекам - RV

29/03/2017 17:01

“Мы ўсе сутыкаемся сёння з спакусай быць як Бог, каб стаць над Богам, адставіць Яго ў бок і сказаць, што мы ўсё можам самі”, - лічыць кардынал Раберт Сара. Ён адзначыў, што нават вернікі паддаюцца гэтай спакусе, калі інтэрпрэтуюць слова Божае, звыш таго, што сказаў сам Бог. “Імі кіруе пыха, таму што яны разумныя, таму што вучыліся, таму што ў іх ёсць добрыя аргументы...”, - сказаў прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў у інтэрв’ю “Radio Notre Dame”. Ён таксама адзначыў, што ў такім свеце, дзе Бог выкінуты на ўзбочыну, вельмі лёгка кіраваць чалавекам і яго поглядамі.

“Сёння намі маніпулююць магутныя фінансавыя і медыяльныя сілы. На практыцы менавіта яны кіруюць светам, дыктуюць, што чалавек павінен рабіць, у што верыць. СМІ інтэрпрэтуюць нават тое, што кажа Папа, чаму вучыць Касцёл. Інтэрпрэтацыяй ужо больш не займаюцца тэолагі, гэта робяць сродкі масавай інфармацыі. І мы бяздумна дазваляем кантраляваць нас. Робяцца рэчы нявартыя чалавека, звярыныя, і мы лічым, што гэта нармальна, што так трэба рабіць. Бо я магу валодаць маім жыццём, як хачу, магу вырашаць адносна маёй смерці. І сёння, амаль усе ўпэўнены ў тым, што так павінна быць”, - пракаментаваў ватыканскі кардынал.

У інтэрв’ю іерарх таксама выказаўся на тэму шуму і мітусні, што пануе ў сучасным свеце. “Давайце паглядзім на Бэнэдыкта XVI. Сёння жыве ў абсалютным маўчанні, але гэта маўчанне з’яўляецца невычэрпнай крыніцай, з якой цячэ глыбокая малітва за Касцёл і ўвесь свет. У гэтым маўчанні ён уносіць свой уклад у пабудову свету і Касцёла. Ён – не жабрак, хоць жыве ў цішыні, наадварот, ён дае шмат свету”, - сказаў пра Папу на пенсіі прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.


29/03/2017 17:01