cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Святы Айцец заклікаў бараніць мірнае насельніцтва Ірака

Святы Айцец заклікаў бараніць мірнае насельніцтва Ірака - EPA

29/03/2017 12:05

“Багацце дарагога іракскага народу заключаецца менавіта ў той мазаіцы, якая прадстаўляе адзінства ў адметнасцях, сілу ў еднасці, росквіт у гармоніі”, - падкрэсліў Францішак 29 сакавіка 2017 г. у сваім звароце на заканчэнне агульнай аўдыенцыі. 

Папа прывітаў прысутную на плошчы св. Пятра міжрэлігійную дэлегацыю з Ірака і заклікаў маліцца, каб народ гэтай краіны знайшоў мір, адзінства і росквіт у прымірэнні і гармоніі паміж рознымі этнічнымі і рэлігійнымі складаючымі. 

Святы Айцец таксама выказаў салідарнасць з мірнымі жыхарамі краіны, якія пакутуюць ад ваенных дзеянняў. “Мае думкі скіроўваюцца да грамадзянскага насельніцтва, заблакаванага ў заходніх кварталах Масула, і тых, хто застаўся без даху над галавой па прычыне вайны, з якімі я адчуваю сябе паяднаным у пакутах, праз малітву і духоўную блізкасць”, - сказаў Папа.

Узгадваючы з глыбокім болем ахвяр крывавага канфлікту, Францішак у чарговы раз заклікаў прыкласці ўсе намаганні, каб абараніць мірнае насельніцтва, што, паводле яго, з’яўляецца неабходным і тэрміновым абавязкам. 

Міжрэлігійная іракская дэлегацыя, якая прыбыла ў Ватыкан, складаецца з прадстаўнікоў шыітаў, сунітаў, хрысціян, езідаў, мандэяў і сабіяў. Падчас сустрэчы з Пантыфікам, якая прайшла перад агульнай аўдыенцыяй, яе суправаджаў старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, кардынал Жан-Луі Таран.


29/03/2017 12:05