2017-03-29 12:33:00

Пантыфік пажадаў плённага правядзення моладзевага форуму


Францішак прывітаў удзельнікаў Еўрапейскага сімпозіума на тэму моладзі, які зладзіла 28- 31 сакавіка 2017 г. у Барселоне Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE). Форум праходзіць на тэму: “Суправаджэнне моладзі ў свабодным адказе на заклік Хрыста”.

У тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, Святы Айцец заклікаў да глыбокага разважання аб праблемах евангелізацыі і суправаджэння маладых людзей, каб яны з дапамогай дыялогу і сустрэч, як актыўныя члены Хрыстовай сям’і, былі пераканаўчымі носьбітамі радасці Евангелля ва ўсіх сферах жыцця.

У барселонскім сімпозіуме, праца па падрыхтоўцы якога вялася апошнія два гады, прамаюць удзел 250 асоб. Гаворка на ім пойдзе на такія тэмы, як: Езус і суправаджэнне; хрысціянскі энтузіязм і Божая воля; ідэнтычнасць і жыццё; маладыя людзі і іх лексікон. У яго рамках у адным з касцёлаў іспанскай сталіцы пройдзе адмысловае малітоўнае чуванне ў інтэнцыі еўрапейскай моладзі.

У форуме прымае ўдзел прадстаўнік ватыканскай Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, а таксама біскупы і адказныя ў еўрапейскіх епіскапатах за моладзевае душпастырства.








All the contents on this site are copyrighted ©.