2017-03-31 14:24:00

Прадстаўлены сімвалы візіту Папы ў Егіпет


“Папа міру ў мірным Егіпце” – пад такім дэвізам пройдзе візіт Святога Айца ў гэту паўночнаафрыканскую краіну. 31 сакавіка 2017 г. каталіцкім епіскапатам Егіпту былі прадстаўлены афіцыйныя сімвалы пілігрымкі Францішка, якая адбудзецца 28-29 красавіка 2017 г.

Лагатып падарожжа спалучае ў сабе некалькі кампанентаў. У яго правай частцы змешчана выява ракі Ніл – сімвалу жыцця; пірамідаў і сфінкса, якія нагадваюць пра старажытную гісторыю егіпецкай цывілізацыі; паўмесяца і крыжа – знакаў найбольш распаўсюджаных у Егіпце рэлігій. Над імі размешчана выява голуба – сімвалу міра. 

У правай частцы лагатыпа знаходзіцца партрэт Францішка. Голуб нібыта ляціць перад ім, абвяшчаючы прыбыццё чалавеку міру ў мірную краіну, патлумачыла ў спецыяльным паведамленні Канферэнцыя Біскупаў Егіпта.








All the contents on this site are copyrighted ©.