cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Каментарыі

Святы Пасад створыць сінадальны сайт для моладзі

Святы Пасад створыць сінадальны сайт для моладзі - OSS_ROM

01/04/2017 15:50

Святы Пасад хутка актывуе сайт, прысвечаны моладзі. Ініцыятыва прымеркавана да наступнай біскупскай асамблеі, якая пройдзе на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”, заявіў у Барселоне генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Ларэнцы Балдзісэры.

Як патлумачыў іерарх, інтэрнэт-старонка sinodogiovani2018.va будзе ўтрымліваць, апроч іншага, спецыяльную анкету для моладзі, падрыхтаваную да Сіноду. Гэта адзін з інструментаў, накіраваных на заахвочванне маладых людзей, у тым ліку далёкіх ад Касцёла, падзяліцца сваім меркаваннем і, такім чынам, далучыцца да падрыхтоўкі асамблеі, якая пройдзе ў 2018 г. і збярэ біскупаў з усяго свету.

Праца па правядзенні Сінода ў цяперашні час засноўваецца на так званым падрыхтоўчым дакуменце, прадстаўленым у студзені і разасланым усім біскупскім канферэнцыям. Дакумент завяршае анкета, якая ўлічвае адметнасці душпастырскай сітуацыі на асобных кантынентах. Дапаўненнем стаў ліст папы Францішка да моладзі з нагоды прэзентацыі падрыхтоўчага дакумента.

XV сесія Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў запланавана на кастрычнік 2018 г. у Ватыкане. Як падкрэсліў кардынал Балдзісэры, тэма “Моладзь, вера і распазнанне паклікання” з’яўляецца працягам тэмы двух папярэдніх сесій Сінода, якія адбыліся ў 2014 і 2015 гадах і былі прысвечаны сям’і.


01/04/2017 15:50