cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Папа назваў асноўныя аспекты інтэгральнага развіцця

Папа назваў асноўныя аспекты інтэгральнага развіцця - OSS_ROM

04/04/2017 14:59

Пантыфік прыняў 4 красавіка 2017 г. у Ватыкане ўдзельнікаў міжнароднага кангрэсу, прымеркаванага да 50-годдзя энцыклікі “Populorum Progressio” благаслаўлёнага Паўла VI. Менавіта ў ёй практычна ўпершыню на ўзроўні Касцёла прагучаў заклік да намаганняў па інтэгральным чалавечым развіцці, развіцці кожнага чалавека і ўсяго чалавека.

Францішак звярнуў увагу на некалькі аспектаў, з гэтым связаных. Па-першае, гаворка ідзе пра інтэграцыю розных народаў зямлі. Доўг салідарнасці патрабуе пошуку спосабаў справядлівага абмену, паколькі сёння існуе рэзкая няроўнасць паміж тымі, хто мае занадта шмат і тымі, у каго няма нічога. Тут таксама важна прапанаваць жыццяздольныя мадэлі сацыяльнай інтэграцыі. Кожны чалавек робіць свой уклад у грамадства, кожны мае свае асаблівасці, якія могуць быць выкарыстаны. Ніхто не павінен быць выключаны з намаганняў рабіць нешта на карысць усіх. Гэта права і абавязак, падкрэсліў Папа, нагадваючы пра прынцып субсідыярнасці.

Ён заявіў пра неабходнасць інтэграцыі ўсіх грамадскіх элементаў: эканомікі, фінансаў, працы, культуры, сямейнага жыцця, рэлігіі. Ніводзін з іх не можа быць абсалютызаваны і ні адзін не павінен быць выключаны з цэласнай канцэпцыі чалавечага развіцця. Пантыфік параўнаў жыццё з аркестрам, які гучыць добра, калі розныя інструменты ствараюць гармонію.

Францішак заклікаў інтэграваць паміж сабой індывідуальнае і грамадскае вымярэнні. Сучасная заходняя культура ўзвысіла асобу, але настолькі, што чалавек стаў успрымаць сябе ў якасці адзінокага востраву. З іншага боку, ёсць ідэалагічныя погляды і палітычныя сілы, якія адмаўляюць гэту свабоду, без якой ні адзін чалавек не адчувае сябе больш чалавекам. Індывідуальнасць і грамадскасць не канкуруюць адно з адным; чалавек развіваецца толькі ў сапраўдных адносінах і супольнасці.

Таксама Папа звярнуў увагу на інтэгральнасць душы і цела. Менавіта гэты факт азначае, што праца па развіцці асобы не можа рэальна дасягнуць сваёй мэты, калі яна не паважае таго месца, дзе Бог прысутнічае ў нас і кажа да нашых сэрцаў. Бог дазволіў спазнаць сябе ў Езусе Хрысце: у Ім, Бог і чалавек не падзеленыя. Бог стаў чалавекам, каб учыніць чалавечае жыццё, як асабістае, так і грамадскае, канкрэтным шляхам да збаўлення. Менавіта такі падыход Касцёл мае намер прапанаваць свету: інтэгральнае развіццё не выключае ні Бога, ні чалавека.

У гэтым сэнсе само паняцце асобы, народжанае і сфарміраванае ў хрысціянстве, дапамагае пашыраць цэласнае развіццё чалавека. Сюды ўпісваюцца такія паняцці як адносіны, інклюзіўнасць, унікальная годнасць, свабода. Францішак падкрэсліў, што інтэгральнае развіццё – гэта добры шлях для чалавечай сям’і.

“Populorum Progressio” – гэта пятая па ліку сацыяльная энцыкліка ў Касцёле пасля “Rerum novarum” Льва ХІІІ, выдадзенай у 1891 г. У дакуменце “аб садзейнічанні развіццю народаў”, які выйшаў з-пад пяра Паўла VI у 1967 г., гучыць крытыка ў бок лібералізму, капіталізму і каланіялізму. Пантыфік звярнуў увагу на вострую неабходнасць цэласнага развіцця, якое ахоплівае ўсе сферы чалавечага жыцця, а не толькі эканамічную. Развіццё ён назваў новым імем міру.


04/04/2017 14:59