cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Справядлівасць і мір

Пантыфік жахнуўся апошнімі падзеямі ў Сірыі

Пантыфік жахнуўся апошнімі падзеямі ў Сірыі - EPA

05/04/2017 11:14

Пантыфіка непакоіць тое, што адбываецца ў Сірыі, апошнія падзеі ў краіне ў яго выклікаюць жах, як прызняўся ён сам 5 красавіка 2017 г., падчас сустрэчы з вернікамі на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. 

“Я выказваю сваё моцнае незадавальненне непрымальнай бойняй, якая адбылася ўчора ў правінцыі Ідліб, дзе былі забітыя дзесяткі мірных жыхароў, у тым ліку шмат дзяцей. Малюся за ахвяраў і іх сем’і і звяртаюся да сумлення тых, хто мае палітычныя абавязкі, на мясцовым і міжнародным узроўнях, каб спынілі гэту трагедыю і прынеслі палёгку дарагому насельніцтву, скатаванаму так доўгай вайной”, - сказаў Францішак. Ён падзякаваў людзям, якія ў небяспечнай сітуацыі імкнуцца аказаць дапамогу жыхарам рэгіёну.

Дзесяткі чалавек загінулі ў выніку бамбардзіроўкі сірыйскага горада Хан-Шэйхун у правінцыі Ідліб, падчас якой, верагодна, была ўжыта хімічная зброя. Адразу пасля авіяўдару людзі на зямлі пачалі задыхацца. Пазней самалёты выпусцілі ракеты па мясцовым бальніцам, дзе аказвалася дапамога пацярпелым. Па дадзеных Сірыйскага назіральнага цэнтра ў Лондане, загінулі 58 чалавек. Па іншых дадзеных, колькасць загінулых перавышае 100, прычым большую іх частку складаюць дзеці.


05/04/2017 11:14