cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Справядлівасць і мір

Святы Айцец спачувае пасля тэракту ў Санкт-Пецярбургу

Святы Айцец спачувае пасля тэракту ў Санкт-Пецярбургу - AP

05/04/2017 10:35

Папа Францішак выказаў свае сардэчныя спачуванні пасля тэракту ў Расіі. “Мае думкі скіраваны ў гэты момант да страшнага замаху, які адбыўся некалькі дзён таму ў метро Санкт-Пецярбурга, вынікам якога сталі ахвяры і страты сярод насельніцтва. Я даручаю Божай міласэрнасці тых, хто трагічна загінуў, і выказваю сваю духоўную блізкасць іх сем’ям і ўсім тым, хто пакутуе па прычыне гэтай драматычнай падзеі”, - сказаў Папа 5 красавіка 2017 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

У панядзелак, 3 красавіка, у раёне 15.00 у метро Санкт-Пецярбурга адбыўся выбух з вялікай колькасцю пацярпелых. Пацверджана гібель 14 чалавек, яшчэ каля 50 – параненыя. На дадзены момант удакладняюцца абставіны здарэння, у прыватнасці, ідзе вышук падазраванага, высвятляюцца матывы тэрарыста, асоба якога ўжо ідэнтыфікаваная.


05/04/2017 10:35