2017-04-05 12:45:00

Пантыфік сустрэўся з прадстаўнікамі ісламу


Выпрацоўваць уменне спакойна слухаць адно аднаго, заклікаў Францішак 5 красавіка 2017 г. падчас кароткай сустрэчы з групай імамаў з Вялікабрытаніі. Вітаючы прадстаўнікоў ісламу, ён выказаў радасць з нагоды іх візіту ў Ватыкан і падкрэсліў, што самае галоўнае сёння, ўважліва ставіцца да іншых.

“Слухаць адно аднаго, не спяшаецца даваць адказ. Трэба прыняць слова брата, сястры, а потым падумаць, каб даць свой адказ. І вельмі важнае ўменне слухаць. Гэта цікава, што людзі, якія маюць здольнасць слухаць, гавораць ціха, спакойна... Але ў каго няма гэтай здольнасці, кажуць гучна і нават крычаць. Паміж братамі мы ўсе павінны размаўляць, слухаць адзін аднаго і казаць павольна, спакойна, сумесна шукаць шляхі. І калі мы слухаем і вядзём узаемную размову, мы на правільным шляху”, - выказаў сваё меркаванне Францішак.

Святы Айцец падзякаваў мусульманскім гасцям за іх візіт у Ватыкан і папрасіў маліцца за яго.








All the contents on this site are copyrighted ©.