cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Францішак правядзе Імшу Вячэры Пана ў выпраўленчай установе

Францішак правядзе Імшу Вячэры Пана ў выпраўленчай установе - OSS_ROM

06/04/2017 15:18

Францішак, у Вялікі Чацвер, 13 красавіка 2017 г. , правядзе Імшу Вячэры Пана ў выпраўленчай установе ў Паліна, у італьянскай правінцыі Фразінонэ, якая знаходзіцца на тэрыторыі дыяцэзіі Палестрына, паведаміла 6 красавіка 2017 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Адзначаецца, што падчас Эўхарыстыі, Папа правядзе абрад абмыцця ног, у якім прымуць удзел зняволеныя. Візіт будзе насіць характар строга канфідэнцыйнага.

Ужо па традыцыі, Францішак абірае месцам правядзення вячэрняй св. Імшы ў Вялікі Чацвер адмысловыя ўстановы, звязаныя з чалавечымі пакутамі. У мінулыя гады, гэта былі: калонія для непаўнагадовых “Casal del Marmo” і рымская турма “Rebibbia”, цэнтр для няпоўнаспраўных і лагер для бежанцаў і асоб, якія шукаюць прытулку.


06/04/2017 15:18