cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Айцец Канталамеса: збаўленне палягае на веры ў Хрыста

Айцец Канталамеса: збаўленне палягае на веры ў Хрыста - AFP

07/04/2017 14:55

Як зрабіць 500-годдзе Рэфармацыі нагодай для падзякі і прымірэння ўсяго Каталіцкага Касцёла, так гучала тэма пятага і апошняга велікапоснага казання для Святога Айца і супрацоўнікаў Рымскай курыі, прамоўленага Папскім прапаведнікам 7 красавіка 2017 г. 

Айцец Раньера Канталамеса зрабіў грунтоўны і паслядоўны гістарычны аналіз вучэння Марціна Лютэра аб апраўданні праз веру, а не праз учынкі, якое атрымала сваё канчатковае афармленне ў выглядзе знакамітых “95 тэзісаў адносна пакаяння і індульгенцыі”, абвешчаных 31 кастрычніка 1517 г.

Пытанні, якія выклікалі падзел паміж католікамі і рэфармістамі, зводзіліся, галоўным чынам, да індульгенцыі і спосабу апраўдання бязбожнікаў. Аднак ці можна сцвярджаць, што з такімі ж праблемамі сутыкаецца вера сучаснага чалавека?

У пошуку адказу айцец Канталамеса прывёў словы кардынала Каспера, які казаў, што Лютэр разважаў над тым, “як пераадолець пачуццё віны і знайсці добразычлівага Бога. Сёння ж праблема хутчэй супрацьлеглая: як вярнуць чалавеку цалкам страчанае сапраўднае пачуццё граху".

“Апраўданне, якое даруецца праз веру ў Езуса, павінна прапаведвацца сёння ва ўсім Каталіцкім Касцёле з асаблівай моцай”, - упэўнены капуцын. Гэтая пазіцыя, аднак, не павінна адмаўляць важнасць “учынкаў”, пра якія ідзе гаворка ў Новым Запавеце. Яна павінна супрацьстаяць упэўненасці чалавека эпохі постмадэрнізму ў сваёй здольнасці самастойна дасягнуць збаўлення, з дапамогай навукі і тэхналогій або праз "імправізаваную духоўнасць”. На думку айца Канталамесы, будзь Лютэр жывым у наш час, менавіта ў такім сэнсе ён прапаведваў бы сваё вучэнне аб апраўданні праз веру.

Нарэшце, айцец Канталамеса заклікаў у словах св. апостала Паўла пра апраўданне, атрыманае ад Бога дарма, “праз адкупленне ў Езусе Хрысце” (Рым 3, 24), бачыць, у першую чаргу, асобу Езуса. Гэта Ён з’яўляецца “сэрцам паслання” – “чалавек, а не дактрына”, падкрэсліў папскі прапаведнік.


07/04/2017 14:55