cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у Беларусі

Архімандрыт Гаек пра 2017 год для грэка-католікаў Беларусі

Архімандрыт Гаек пра 2017 год для грэка-католікаў Беларусі - RV

07/04/2017 11:02

Грэка-каталіцкая Царква ў Беларусі ў бліжэйшы час плануе ўшанаваць памяць біскупа Балеслава Слоскана – чалавека незломнай нядзеі, як кажуць аб гэтым святары. Ураджэнец Віцебскай губерніі быў папярэднікам біскупа Чэслава Сіпопіча, апостальскага візітатара для беларускіх грэка-католікаў за мяжой. Святара і сёння памятаюць – у Латвіі, Германіі, Бельгіі, дзе ён служыў, і на радзіме. Таму адразу пасля Пасхі беларускія вернікі зладзяць паломніцтва да яго магілы, паведаміў у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі.

“Мы хочам дзецьці падчас Радаўніцы зрабіць пілігрымку ў Аглону ў Латвіі, дзе ён спачывае. Таксама ёсць група вернікаў у Бельгіі, гэта латышы, яны зацікаўлены, каб тут у Беларусі падтрымлівалася памяць аб біскупе, таму што на самой справе ўсё яго жыццё было звязана з Беларуссю. Мы назваем яго чалавекам нязломнай надзеі, таму якраз вера, надзея, любоў – гэта тыя цноты, якія напрыканцы Вялікага посту і ў святле Уваскрасення мы хочам асэнсаваць, таксама з дапамогай біскупа Слоскана”, - паведаміў архімандрыт Гаек.

Таксама святар нагадаў, што ўвесь гэты год, у прыватнасці і ў Грэка-каталіцкай Царкве ў Беларусі, прысвечаны памяці першадрукара Францішка Скарыны. Напрыклад, падчас Вялікага Посту вернікі ўсходняга абраду моляцца па акафісту, напісанаму Скарынай. Гэта малітва – сваеасаблівае вызнанне веры, яна дапамагае прыйсці да пакаяння і зразумець, што такое хрысціянская любоў. У 500-годдзе першай друкаванай Бібліі святары заахвочваюць карыстацца яго тэкстамі, падкрэсліў айцец Гаек. 

“Духоўнае рэха вельмі важна, тым больш, што Францішак Скарына быў і першым евангелізатарам, пры гэтым не святар, а свецкі вернік, што таксама для нас вельмі важна. Менавіта ўшанаванне яго духоўнай спадчыны на першым месцы. Застаецца шмат белых плямаў у яго біяграфіі, але і штосьці праяснілася, трэба высказаць падзяку ўсім тым, хто займаўся пошукам інфармацыі. Для нас вельмі важна захаваць яго спадчыну. Нехта кажа, што ён быў пратэстантам, але гэта не так. Скарына напісаў малітву да Багародзіцы, што ніколі не зрабіў бы кальвініст. Для нас фармальная кананізацыя Скарыны – гэта вельмі далёкая перспектыва, якая невядома чым скончыцца. Па-першае, трэба данесці да сённяшняга адукаванага чалавека, сённяшняга беларускага інтэлігента, што можна маліцца, што можна маліцца словамі нават вельмі чулымі. А не ўся інтэлегенцыя гэта разумее, нават хрысціянская”, - выказаў думку архімандрыт.

А вось пытанне, якое абмяркоўваюць 25 гадоў, аб прызначэнні біскупа для беларускіх грэка-католікаў, пакуль не мае бачнай перспектывы, а толькі надзею. Але ж менавіта з гэтым крокам Царква атрымала б сфарміраваны стан, лічыць Апостальскі візітатар. “Ёсць Цэрвы значна меншыя, напрыклад, у Сербіі, ці Манголіі, якія маюць свайго біскупа. Я ўжо не кажу пра тое, што крэка-католікі Беларусі гістарычна мелі свайго біскупа, і гэта нармальна, што мы чакаем таго моманта, калі гэта сітуацыя вернецца”, - выказаў надзею айцец Гаек. 

Гэты царкоўны год грэка-католікі выкарыстаюць і для развіцця сваіх структур, тым больш, што не так даўно супольнасць папоўнілася двума новымі святарамі, яшчэ двое рыхтуюцца прыняць пасвячэнне.


07/04/2017 11:02