2017-04-07 13:36:00

Папа выказаў салідарнасць са сваімі землякамі


Папа выказаў духоўную лучнасць са сваімі землякамі, якія пацярпелі ў апошнія дні ад ліўневых дажджоў. Францішак “з болем даведаўся пра сур’ёзную шкоду, выкліканую ў многіх правінцыях” Аргентыны. Ён напісаў спецыяльны ліст да старшыні мясцовага епіскапату краіны, арцыбіскупа Хасэ Марыі Арансэда. У краіне эвакуіраваны больш за 7 тыс. чалавек, тысячы дамоў былі разбураны.

“Прашу цябе, дарагі брат, пераказаць словы маёй блізкасці тысячам людзей, змушаным да эвакуацыі, многія з іх страцілі ў імгненне ўсё, што мелі: дом, рэчы, сямейныя рэліквіі... плён самаахвяравання і шматгадовай працы”, - напісаў Святы Айцец. “Я хацеў бы суправаджаць малітвай і словамі падтрымкі біскупаў, святароў і вернікаў многіх парафіі, якія ў гэтыя моманты патрэбы імкнуцца быць бліжэй да свайго народа; а таксама ўлады, установы і валанцёраў, каб праз супрацоўніцтва ў духу адзінства сведчылі ўсім пацярпелым ад гэтага стыхійнага бедства братэрскую салідарнасць”, - гаворыцца ў лісце Папы да старшыні епіскапату Аргентыны, якая пакутуе ад разбуральных наступстваў моцных дажджоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.