2017-04-07 14:05:00

Францішак заклікаў амерыканцаў да культуры ненасілля


Культура ненасілля з’яўляецца не нейкай нерэальнай марай, але шляхам, на якім ужо дасягнуты вынікі. Паслядоўная практыка такога падыходу дазволіла зламаць бар’еры і вылечыць раны народаў. Яна можа прывесці таксама і да аздараўлення ў Чыкага, напісаў Папа да кардынала Блэйза Сьюпіча, арцыбіскупа гэтага амерыканскага горада.

Францішак падтрымаў ініцыятывы дыяцэзіі па процідзеянню насіллю. Іх цэнтральнай падзеяй стане марш міру ў Вялікую пятніцу. Для ўдзелу ў ім кардынал запрасіў усіх людзей добрай волі.

Папа запэўніў, што будзе суправаджаць яго ўдзельнікаў малітвай. Ён спаслаўся на факт, што ў Чыкага людзі з розных этнічных, эканамічных і сацыяльных сфер пакутуюць сёння ў выніку дыскрымінацыі, абыякавасці, несправядлівасці і насілля. “Мы павінны адмовіцца ад адчужэння і ізаляцыі. Ніводную з груп мы не павінны разглядаць у якасці “чужынцаў”, наадварот, як братоў і сясцёр”, - напісаў Святы Айцец.

Ён прызнаў, што ісці па дарозе міру, не заўсёды лёгка, але гэта адзіны рэальны адказ на насілле. Францішак спаслаўся на словы Марціна Лютэра Кінга, якія лічыў, што чалавецтва павінна знайсці метады вырашэння канфліктаў свабодныя ад агрэсіі і помсты, на аснове любові. Папа звярнуўся да ўсіх жыхароў Чыкага, асабліва маладых, каб адгукнуліся на гэтыя прарочыя словы пратэстанцкага пастара.








All the contents on this site are copyrighted ©.