cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Святы Пасад у ААН пра дэмаграфічную праблему

Святы Пасад у ААН пра дэмаграфічную праблему - REUTERS

08/04/2017 15:21

Багатыя краіны не павінны абумоўліваць кантроль за нараджальнасцю, падкрэсліў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Нью-Ёрку. Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса прыняў удзел у працы Камісіі па народанасельніцтве і развіцці, якая была прысвечана зменам дэмаграфічных структур і ўстойліваму развіццю.

Ватыканскі дыпламат заўважыў, што гаворка пра непазбежны дэмаграфічны выбух, якая вядзецца на працягу дзесяцігоддзяў, прывяла некаторыя ўрады да строгай палітыцы кантролю за нараджальнасцю. Гэтыя меры былі палічаны самым простым адказам для ліквідацыі дэфіцыту рэсурсаў і эканамічнай адсталасці. Аднак пытанне з’яўляецца вельмі складаным. У дадзеным кантэксце трэба ўлічваць рэліянальныя і нацыянальныя асаблівасці. У некаторых краінах насельніцтва імкліва расце, у другіх – прырост застаецца на нулявой адзнацы, а ў трэцціх – увогуле змяншаецца, заўважыў іерарх. 

“Калі слушна тое, што нераўнамернае размеркаванне насельніцтва і рэсурсаў стварае перашкоды для развіцця і ўстойлівага выкарыстання навакольнага асяроддзя, то трэба прызнаць і тое, што дэмаграфічны рост цалкам сумяшчальны з размеркаваннем багаццяў”, - сказаў ён. Сучасныя метады кантрацэпцыі не з’яўляюцца адказам на праблему, заўважыў дыпламат, падкрэсліваючы, што скарачэнне колькасці насельніцтва адбываецца таксама і ў развітых краінах.

Па словах прадстаўніка Святога Пасаду, рэсурсаў на планеце дастаткова, але яны часта выкарыстоўваюцца неэфектыўна і размяркоўваюцца неналежным чынам. Развіты свет – з яго высокім узроўнем спажывецтва і нізкім узроўнем беднасці – часта нясе на сябе адказнасць за гандлёвы дысбаланс, несправядлівае размеркаванне рэсурсаў і забруджванне навакольнага асяроддзя. 

З іншага боку, у краінах, якія развіваюцца, несправядлівасці і беднасці спадарожнічаюць карупцыя, працяглыя канфлікты і іншыя няшчасці выкліканыя чалавекам, якія перашкаджаюць здароваму росту насельніцтва.

Каб адказаць на гэту праблему, на думку арцыбіскупа Аусы, неабходны: салідарнасць, мір і бяспека. Для іх дасягнення патрэбны рашучыя перамены ў сацыяльнай палітыцы, палітыцы занятасці і сацыяльнага забеспячэння, як у развітых краінах, так і тых, якія развіваюцца. Міру патрэбны такі падыход да ўстойлівага развіцця, які б ставіў у цэнтр чалавека, падкрэсліў ватыканскі дыпламат. 


08/04/2017 15:21