cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Пантыфік моліцца за ахвяр тэрактаў у Швецыі і Егіпце

Пантыфік моліцца за ахвяр тэрактаў у Швецыі і Егіпце - EPA

09/04/2017 12:43

Папа Францішак выказаў спачуванні ў сувязі з тэрарыстычнымі нападамі, які адбыліся ў Швецыі і Егіпце. З адмысловым заклікам ён звярнуўся пасля Эўхарыстыі, якую цэлебраваў у Пальмовую нядзелю 9 красавіка 2017 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Хрысту, які сёння ўваходзіць у час пакутаў і Найсвяцейшай Панне, даверым ахвяр тэрарыстычнага нападу, які адбыўся ў пятніцу ў Стакгольме, а таксама ўсіх, хто цяжка пакутуе ад вайны, няшчасця чалавецтва”, - сказаў Папа спасылаючыся да замаху, які быў дзейснены 7 красавіка 2017 г. у шведскай сталіцы, калі тэрарыст на грузавым аўтамабіле наўмысна наехаў на людзей.

Францішак таксама запэўніў у сваёй малітве за ахвяр нападу ў егіпецкім горадзе Танта, які адбыўся раніцай 9 красавіка 2017 г. падчас святочнай літургіі ў копцкай царкве, дзе тэрарыст-смяротнік узарваў выбуховае прыстасаванне. У выніку тэракту загінулі каля 20 чалавек і каля 70 атрымалі раненні.

“Майму дарагому брату, Яго Святасці Папу Тавадрасу ІІ, Копцкай Царкве і ўсяму ўмілаванаму егіпецкаму народу выказваю глыбокія спачуванні. Малюся за загінулых і параненых. Я блізкі да іх родных і ўсёй супольнасці. Няхай Пан зменіць сэрцы людзей, якія сеюць тэрор, насілле і смерць, а таксама сэрцы тых, хто вырабляе і гандлюе зброяй”, - сказаў Папа ў сваім звароце.


09/04/2017 12:43