cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Каментарыі

Кардынал-прэфект пра тэрміны рашэння па “справе Меджугор’я”

Кардынал-прэфект пра тэрміны рашэння па “справе Меджугор’я” - ANSA

10/04/2017 12:14

На афіцыйную ацэнку аб’яўленняў у Меджугор’і трэба будзе яшчэ доўга пачакаць, паведаміў кардынал Герхард Людвіг Мюлер. Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння адзначыў, што яго дыкастэрыя вядзе працу па даследаванні справы, каб затым прадставіць вынікі Святому Айцу для прыняцця канчатковага рашэння.

Па словах іерарха, шмат вернікаў занадта захоплены Меджугор’ем, як калі б будучыня Касцёла залежала ад сапраўднасці гэтых, на сённяшні дзень магчымых, аб’яўленняў і іх паслання. “На самай справе, нам не патрэбныя новыя аб’яўленні, у якасці дадатку або дапаўнення да дадзенага нам у поўні і цалкам Аб’яўлення ў Езусе Хрысце. Прыватныя аб’яўленні могуць быць выключна прарочым прыкладаннем, акцэнтаваннем выклікаў, пастаўленых перад намі Евангеллем”, - сказаў кардынал Мюлер і нагадаў пра фацімскае пасланне і просьбу Маці Божай, даверыць Расію Яе Беззаганнаму Сэрцу для яе выратавання.

“У пасланні з Фацімы ясна і выразна бачна апазіцыя да камунізму, які распаўсюджваецца. У ім гучыць канкрэтны прароцкі заклік да супраціву праз малітву, асабістае сведчанне жыцця і дэманстрацыю, што сапраўдны гуманізм зыходзіць ад Бога. Паяднання паміж людзьмі і Богам не здзейсніцца праз ГУЛАГ і смяротныя спісы Сталіна, у якіх адзіным роспісам мільёны людзей прысуджаліся да смерці”, - сказаў ватыканскі кардынал.

Іерарх заявіў, што тое, што адбываецца на працягу многіх гадоў у Меджугор’і, стварыла сапраўдны душпастырскі феномен, які не можа быць заснаваны на ілжывых падставах. “Мы не можам аддзяліць душпастырскага пытання ад пытання аб сапраўднасці аб’яўленняў. Праўда – гэта не прыгожая дэкарацыя, але аснова”, - заўважыў ён. 

Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння адзначыў, што не прадугледжана ніякіх канкрэтных тэрмінаў завяршэння даследаванняў па звышнатуральным характары аб’яўленняў у Меджугор’і. “Кангрэгацыя не паддасца ціску часу, калі гаворка ідзе пра пошукі ісціны, паколькі абавязана кіравацца выключна ісцінай”, - падкрэсліў кардынал Мюлер.


10/04/2017 12:14