cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Каментарыі

Святы Айцец не адмовіцца ад планаў паездкі ў Егіпет

Святы Айцец не адмовіцца ад планаў паездкі ў Егіпет - EPA

10/04/2017 10:59

Нядзельныя напады на копцкія цэрквы ў Каіры і Александрыі не паўплываюць на планы Францішка, які наведае Егіпет у канцы месяца, 28-29 красавіка 2017 г. У гэтым запэўніў субстытут Святога Пасаду, арцыбіскуп Анджэла Бэчу, у інтэрв’ю „Corriere della Sera”. 

У Пальмовую нядзелю тэрарыстычная групоўка “Ісламская дзяржава” здзейсніла два тэракты ў копцкіх храмах, у выніку якіх загінулі па меншай меры 43 чалавекі і больш за 100 атрымалі раненні.

“Нас запэўнілі, што ў Егіпце ўсё пройдзе добра, таму мы едзем са спакоем. Не хаваючы рэчаіснасці, якая часам не вельмі абнадзейвае, Папа заклікае глядзець з надзеяй у будучыню. Як заўсёды, ён сам дае прыклад”, - сказаў іерарх, які будзе суправаджаць Францішка ў падарожжы. У яго не выклікае сумневу тое, што апошнія атакі нацэлены на дыялог і мір: “а таксама ўскосна гэта паведамленне для кіраўніцтва краіны супраць хрысціянскай меншасці, якая ў апошні час у нейкай ступені, атрымала больш свабоды”. Няма размовы пра адмову ад паездкі ці пра змены ў яе праграме, падкрэсліў італьянскі іерарх. “Тое, што адбылося, выклікае смутак і моцны боль, але не можа перашкодзіць Пантыфіку ў выкананні місіі міру”, - дадаў ён.

Ватыканскі дыпламат лічыць, што дыялог з ісламам служыць ізаляцыі фундаменталістаў і адхіляе ідэі тых, хто імкнецца да вайны цывілізацый.


10/04/2017 10:59