cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Святы Айцец павіншаваў партугальскае “Rádio Renascença”

Святы Айцец павіншаваў партугальскае каталіцкае радыё - AFP

11/04/2017 14:42

Пантыфік павінашаваў партугальскае “Rádio Renascença” з 80-годдзем дзейнасці. Ён высока ацаніў “братэрскую ўзаемадапамогу”, якая стала адным з аспектаў дзейнасці медыяструктуры. 

Францішак падзякаваў тым, хто на працягу многіх гадоў служыў Касцёлу праз штодзённую працу СМІ. Радыёстанцыя каталіцкай накіраванасці належыць Лісабонскай архідыяцэзіі і біскупскай канферэнцыі Партугаліі. Яна некалькі дзесяцігоддзяў распаўсюджвае ў “велізарным партугаламоўным свеце” Евангелле Езуса, сее ў сэрцы чалавецтва братэрскую дапамогу і Божую міласэрнасць, з’яўляецца голасам адчужаных, праз малітву падтрымлівае шматлікія евангелізацыйныя ініцыятывы.

“Rádio Renascença” было заснавана кс. Мануэлем Лопесам да Круз у чэрвені 1936 г. і пачло вяшчанне ад адзінага перадатчыка ў Лісабоне. Падчас рэвалюцыі 1974 года яно адыграла істотную ролю ў справе інфармавання насельніцтва. Праз год было нацыяналізавана, але праз некалькі месяцаў звернута Касцёлу. У 1986 г. з яго выйшла драгая радыёстанцыя – “RFM”, а ў 1998 г. была створана трэцяя – “Mega FM”, для больш маладой аўдыторыі.


11/04/2017 14:42