Францішак ушануе мучанікаў ХХ і ХХІ стагоддзяў. У інтэнцыі загінулых за веру ў сучасную эпоху Святы Айцец узначаліць набажэнства Літургіі слова. Яно пройдзе вечарам 22 красавіка 2017 г. у касцёле св. Барталамея, на Тыбрскім востраве ў Рыме.
“Малітва Папы ў месцы, якое пачынаючы з Юбілею 2000 года, згодна з жаданнем Ян Паўла ІІ, захоўвае памяць аб сучасных мучаніках, мае асаблівую каштоўнасць у часы, пазначаныя пакутамі шматлікіх хрысціян у свеце і ў святле Пасхі”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні экуменічнай “Супольнасці св. Эгідзія”, па ініцыятыве якой адбудзецца набажэнства.
Удзел Францішка у малітве за “новых мучанікаў” пацвердзілі таксама ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.
All the contents on this site are copyrighted ©. |