cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Святы Айцец наведае гарады Чэзена і Балоння

Святы Айцец наведае гарады Чэзена і Балоння - AP

13/04/2017 13:36

У нядзелю 1 кастрычніка 2017 г. Францішак наведае два італьянскія гарады: Чэзену і Балонню, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Візіт у першы горад будзе прымеркаваны да 300-годдзя нараджэння тут папы Пія VI, а ў другі – да дыяцэзіяльнага эўхарыстычнага кангрэсу. 

У Чэзену Святы Айцец прыляціць на верталёце. Тут ён сустрэнецца з мясцовымі жыхарамі, а затым, у катэдральным касцёле, з духавенствам, моладдзю і сем’ямі. 

Візіт у Балонню пачнецца сустрэчай Папы з мігрантамі. Затым ён узначаліць малітву “Анёл Панскі”, на якой будуць прысутнічаць прадстаўнікі свету працы. Пантыфік паабедае з беднымі, сустрэнецца з мяcцовым духавенствам, студэнтамі і выкладчыкамі, а на завяршэнне пілігрымкі ўзначаліць Эўхарыстыю.

Чэзена і Балоння знаходзяцца ў поўначнаітальянскім рэгіёне Эмілія-Раманья. Францішак ужо наведваў яго 2 красавіка 2017 г. у рамках візіту ў дыяцэзіяю Карпі.


13/04/2017 13:36