2017-04-13 14:54:00

У Вялікі Чацвер Пантыфік абмыў ногі вязням


Вечарам 13 красавіка 2017 г. Святы Айцец узначаліў Імшу Вячэры Пана. Месцам яе правядзення стала турма ў мястэчку Пальяна, у італьянскай правінцыі Фразінонэ, якая знаходзіцца на тэрыторыі дыяцэзіі Палестрына. Папа прыбыў сюды на аўтамабіле з Ватыкана. Спачатку ён сустрэўся з вязнямі, у тымі ліку з асобамі, якія прабываюць у ізалятары і лазарэце.

Падчас літургіі ён правёў абрад абмыцця ног, у якім прынялі ўдзел дванаццаць зняволеных, сярод якіх тры жанчыны. Большасць гэтых вязняў – 10 чалавек – паходзіць з Італіі. Сярод іх быў таксама аргентынец і албанец – мусульманін, які рыхтуецца прыняць сакрамэнт хросту ў чэрвені. Двое вязняў, якім Папа абмыў ногі, асуджаны на пажыццёвае зняволенне. Тэрмін заканчэння пакарання астатніх: ад 2019 г. да 2073 г.

У сваёй гаміліі Францішак нагадаў, што Бог любіць кожнага чалавека, няглядзечы на яго грахі і памылкі. Бог любіць нягледзячы на наступствы – любіць да канца, сказаў ён. Абмываючы ногі сваім вучням Езус паказаў, што любоў, гэта служэнне, дадаў Пантыфік і заклікаў вязняў браць прыклад з Хрыста і таксама падтрымліваць адзін аднаго.

Турэмны комплекс у Пальяна знаходзіцца ў будынку сярэдневечнай крэпасці. Тут утрымліваюцца 70 чалавек. Асаблівасць пэнітэнцыярнай установы ў тым, што ўсе яны – былыя супрацоўнікі органаў правасуддзя. Вязні даўно прасілі аб магчымасці сустрэчы са Святым Айцом. 

Ужо па традыцыі, Францішак абірае месцам правядзення вячэрняй св. Імшы ў Вялікі Чацвер адмысловыя ўстановы, звязаныя з чалавечымі пакутамі. У мінулыя гады, гэта былі: калонія для непаўнагадовых “Casal del Marmo” і рымская турма “Rebibbia”, цэнтр для няпоўнаспраўных і лагер для бежанцаў і асоб, якія шукаюць прытулку.








All the contents on this site are copyrighted ©.