2017-04-14 10:46:00

Святы Айцец сустрэўся з рымскімі пробашчамі


13 красавіка 2017 г., пасля Імшы Хрызмы ў базыліцы св. Пятра, папа Францішак паабедаў з групай рымскіх пробашчаў. Сустрэча прайшла ў ватыканскіх апартаментах арцыбіскупа Анджэла Бэчу, субстытута Апостальскай Сталіцы. Святары мелі магчымасць у цёплай атмасферы падзяліцца з Пантыфікам сваімі турботамі і радасцямі.

У абедзе прынялі ўдзел дзесяць пробашчаў. Яны распавялі Францішку пра ўласны душпастырскі досвед і праблемы сваіх парафій. Папа слухаў з вялікай зацікаўленасцю і даваў некаторыя парады, узгадваючы падобныя сітуацыі, якія перажываў у мінулым, паведаміла “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.