cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Тысячы кветак упрыгожаць ватыканскую плошчу

Тысячы кветак упрыгожаць ватыканскую плошчу - AP

15/04/2017 11:21

У Велікодную нядзелю плошча св. Пятра ператворыцца ў вялікі квітнеючы сад – сімвал радасці з прычыны ўваскрасення Езуса Хрыста. Спецыяльна з гэтай нагоды, некалькі дзён таму ў Ватыкан былі дастаўлены 35 тыс. кветак і раслін з Нідэрландаў. Камандай фларыстаў будзе кіраваць галандскі спецыяліст Паўл Дэкерс. Ён прыме ўдзел у кветкавым аздабленні ватыканскай плошчы ужо ў трыццацы раз. 

Кветкі і расліны для ватыканскіх велікодных урачыстасцяў былі выбраны яшчэ мінулай восенню. На плошчы св. Пятра будуць размешчаны чырвоныя, ружовыя, аранжавыя цюльпаны, нарцысы, традыцыйных для Ватыкана белага і жоўтага колераў, кусты эрыкі, ружы, маргарыткі і іншыя кветкі.

Традыцыйна імі запаўняюцца шэсць сектараў: алтарная частка, уваход у ватыканскую базыліку, сам алтар, тэрыторыя перад ім, прыступкі, што вядуць у базыліку і лоджыя, з якой Пантыфік удзяляе благаслаўленне “Urbi et Orbi”. Кветкі будуць размяшчацца такім чынам, каб не перашкаджаць літургічнай цэлебрацыі, якую будзе праводзіць Пантыфік, а таксама тэлетрансляцыі з плошчы св. Пятра, за якой будуць сачыць мільёны людзей ва ўсім свеце.

Традыцыя ўпрыгожвання пасхальных урачыстасцяў у Ватыкане кветкамі і раслінамі з Нідэрландаў узнікла ў 1985 г., калі мясцоваму фларысту Ніку ван дэр Вурту было прапанава ўпрыгожыць ватыканскую плошчу з нагоды беатыфікацыі галандскага святара Ціта Брандсма. Падчас гэтай паездкі ў Рым было заключана пагадненне на падобныя паслугі і на бліжэйшыя пасхальныя ўрачыстасці, якое абнаўляецца штогадова да гэтага часу. 


15/04/2017 11:21