cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Францішак у Калізеі: прыходзім да Езуса з сорамам і надзеяй

Францішак у Калізеі: прыходзім да Езуса з сорамам і надзеяй

15/04/2017 00:21

“Хрысце, наш адзіны Збаўца, вяртаемся да цябе таксама сёлета з вачыма апушчанымі ад сораму і сэрцам поўным надзеі”, - маліўся папа Францішак 14 красавіка 2017 г. падчас традыцыйнага Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі. Пантыфік назіраў за працэсіяй, якая несла крыж, з падножжа палацінскага пагорка, а на заканчэнне набажэнства прамовіў словы малітвы. 

Адным з яе лейтматываў быў сорам за разбурэнні канфліктаў і караблекрушэнні, якія сталі “прывычнымі ў нашым жыцці”, за нявінную кроў, якую штодзённа праліваюць жанчыны, дзеці, мігранты і людзі, якіх пераследуюць за колер скуры ці рэлігійную прыналежнасць, сорам за маўчанне перад абліччам несправядлівасці, за гатоўнасць бараніць толькі ўласныя інтарэсы, за ўсе выпадкі, "калі біскупы, святары і кансэкраваныя асобы правакавалі скандалы і раны ў Касцёле".

“Вельмі сорамна, Пане, але наша сэрца таксама перапоўнена жаданнем даверлівай надзеі на тое, што Ты не ставішся да нас згодна з нашымі заслугамі, але выключна згодна з Тваёй вялікай міласэрнасцю”, - сказаў Папа. Ён выказаў надзею на тое, што крыж Езуса, пераменіць “нашы зацвярдзелыя сэрцы ў здольныя любіць і прабачаць”, што “дабро пераможа няглядзечы на яго ўяўную паразу”.

“Просім цябе разарваць ланцугі, якія трымаюць нас зняволенымі ў нашым эгаізме, добраахвотнай слепаце і марнасці нашых людскіх разлікаў. О Хрысце, просім Цябе, каб навучыў нас ніколі не сароміцца Твайго крыжа, не інстументалізаваць яго, а шанаваць і адараваць яго, бо праз яго Ты паказаў жудаснасць нашых грахоў і веліч Тваёй любові, несправядлівасць нашых суджэнняў і моц Тваёй міласэрнасці”, - закончыў малітву Пантыфік.

Крыжовы шлях у рымскім Калізеі прайшоў пры павышаных мерах бяспекі. Правапарадак падчас набажэнства ахоўвалі каля трох тысяч паліцэйскіх. 


15/04/2017 00:21