2017-04-15 10:43:00

Святы Айцец удзеліць хрост адзінаццаці катэхуменам


Святы Айцец Францішак удзеліць сакрамэнт хросту адзінаццаці асобам. Гэта адбудзецца 15 красавіка 2016 г. позна вечарам, падчас Пасхальнай вігіліі, якую ён узначаліць у базыліцы св. Пятра. Трое катэхуменаў паходзяць з Італіі, двое з Албаніі, па адным з Іспаніі, Чэхіі, ЗША, Мальты, Малайзіі і Кітая. Старэйшай з іх, чэшцы Таццяне Марыі Чэмпелавай, сёлета споўніца 50 гадоў, а самаму маладому з гэтай групы, італьянцу Габрыэлю Лаціру Гало, усяго 8 гадоў.

16 красавіка, у Велікодную нядзелю, у 10.00 Пантыфік будзе цэлебраваць св. Імшу на ватыканскай плошчы, пасля якой у 12.00 удзеліць урачыстае благаслаўленне “Urbi et Orbi” і звернецца з пасланнем з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра.








All the contents on this site are copyrighted ©.