cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Пантыфік на пенсіі святкуе юбілей

Папа на пенсіі адзначае юбілей - AFP

16/04/2017 20:17

16 красавіка 2017 г. Бэнэдыкту XVI споўнілася 90 гадоў. Сціплае святкаванне юбілею Папы на пенсіі пройдзе ў яго ватыканскай рэзідэнцыі – былым кляштары “Mater Ecclesia”. У ім прыме ўдзел невялікая дэлегацыя з Баварыі.

“Час у кляштары вельмі ўпарадкаваны: не сакрэт, што папа Бэнэдыкт любіць такі лад жыцця. Гэта яснасць распарадку з’яўляецца велікай падтрымкай у штодзённасці. У канцы свайго пантыфікату ён заявіў, што не імкнецца да прыватнага жыцця, каб рабіць тое, што яму больш за ўсё падабаецца, але будзе “ўзыходзіць на гару”. Гэта вобраз, які нагадвае пра Майсея”, - адзначыў у інтэрв’ю нямецкаму каталіцкаму “Radio Horeb” арцыбіскуп Георг Генсвайн, асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI.

“Папа на пенсіі моліцца – у меру сваіх сіл і магчымасцяў, згодна са сваімі перакананнямі – за свайго наступніка, Касцёл і свет. Менавіта гэта ён робіць. У ягоным жыцці малітва пераплятаецца з навукай, прыняццем гасцей, слуханнем музыкі, цэлебрацыяй Эўхарыстыі, прагулкамі, медытацыяй, падрыхтоўкай да канчатковай сустрэчы з Панам. Я бачу, што пасля свайго рашэння Бэнэдыкт XVI жыве з глыбокім унутраным спакоем”, - дадаў прэфект Папскага дома.


16/04/2017 20:17