cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Святы Айцец: быць людзьмі ўваскрасення

Святы Айцец: быць людзьмі ўваскрасення - ANSA

17/04/2017 12:13

Быць людзьмі ўваскрасення, якія чыняць жэсты гасціннасці і салідарнасці, умацоўваюць жаданне міру і імкненне да захавання здаровага навакольнага асяроддзя, заклікаў Францішак вернікаў 17 красавіка 2017 г. перад малітвай “Regina Caeli” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“У гэты святочны панядзелак, які называюць “Панядзелкам анёла”, літургія зноў абвяшчае вестку аб уваскрасенні, якая прагучала ўчора: “Хрыстус уваскрос, аллелюя!”, – нагадаў Святы Айцец. – У сённяшнім евангельскім урыўку мы можам пачуць рэха словаў, якія анёл скіраваў да жанчын, якіх сустрэў ля магілы: “Ідзіце хутчэй, скажыце вучням Ягоным, што Ён уваскрос” (Мц 28,7). Пачуем, як таксама да нас скіраваны заклік “ісці хутчэй” і абвяшчаць людзям нашай эпохі гэта пасланне радасці і надзеі, бо з таго часу, як на світанку трэццяга дня, укрыжаваны Езус ўваскрос, апошняе слова больш не належыць смерці, а жыццю! Гэта наша ўпэўненасць: апошняе слова мае не магіла, не смерць, а жыццё! Мы часта паўтараем: “Хрыстус уваскрос!”, бо ў Ім смерць была пераможана і нарадзілася жыццё.

У сілу гэтай падзеі, якая з’яўляецца сапраўднай навіной гісторыі і сусвету, мы пакліканы быць новымі людзьмі паводле Духа, сцвярджаючы каштоўнасці жыцця. Гэта значыць ужо пачынаць паўставаць з мёртвых! Мы будзем людзьмі ўвасрасення, людзьмі жыцця, калі пасярод шматлікіх гісторый, якія бударажаць свет, пасярод марнасці, што аддаляе ад Бога, здолеем чыніць жэсты салідарнасці і гасціннасці, ўмацоўваць паўсюднае жаданне міру і імкненне да асяроддзя свабоднага ад заняпаду. Гаворка ідзе пра звычайныя і чалавечыя жэсты, але якія, падтрыманыя і натхнёныя верай ва Уваскрослага Пана, набываюць эфектыўнасць яшчэ большую за нашыя здольнасці. Так, бо Хрыстус жывы і дзейсны ў гісторыі праз свайго Святога Духа: вызваляе з нашай мізэрнасці, дасягае кожнага чалавечага сэрца і вяртае надзею ўсім прыгненачым і пакутуючым.

Няхай Панна Марыя, маўклівая сведка смерці і ўваскрасення свайго Сына Езуса, дапаможа нам быць яскравымі знакамі Уваскрослага Хрыста пасярод гісторыі свету, каб тыя, хто перажывае выпрабаванні і цяжкасці не заставаліся ахвярамі песімізму, паразы, роспачы, але знайшлі ў нас шматлікіх братоў і сясцёр, якія нясуць ім падтрымку і суцяшэння. Няхай наша Маці дапаможа нам моцна верыць ва ўваскрасенне Езуса. Езус увасрос! Ён жыве тут, сярод нас! Няхай дапамога нам верыць у гэтую цудоўную таямніцу збаўлення і Яго здольнасць змяняць сэрцы і жыццё. Няхай яна асаблівым чынам заступаецца за хрысціянскія супольнасці, пакліканыя сёння, у розных частках свету, да больш цяжкога і адважнага сведчання. А зараз, у святле і радасці Пасхі, звернемся да яе з малітвай, якая на працягу пяцідзесяці дзён, аж да Пяцідзесятніцы, будзе замяняць “Анёл Панскі”.

Пасля марыйнай малітвы Францішак прывітаў прысутных на плошчы св. Пятра пілігрымаў і віншуючы іх з велікоднымі святамі заклікаў быць сведкамі супакою Уваскрослага Пана. 


17/04/2017 12:13