cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Бэнэдыкт XVI падзякаваў за віншаванні з нагоды 90-годдзя

Бэнэдыкт XVI падзякаваў за віншаванні з нагоды 90-годдзя

18/04/2017 11:34

Бэнэдыкт XVI падзякаваў за віншаванні, якія атрымаў з нагоды свайго 90-годдзя. Дзень нараджэння Папы на пенсіі прайшоў у велікодную нядзелю 16 красавіка 2017 г. Святкаванне з гэтай нагоды адбылося на наступны дзень на тэрыторыі яго рэзідэнцыі – былога кляштару “Mater Ecclesia” у Ватыканскіх садах.

У сціплай цырымоніі прыняў удзел яго родны брат, кс. Георг Ратцынгер, прэм’ер-міністр Баварыі Хорст Зеехофер і дэлегацыя горных стралкоў з гэтага нямецкага рэгіёну. Бэнэдыкт XVI скіраваў словы ўдзячнасці за атрыманыя віншаванні. Ён падзякаваў Богу за падтрымку ў часы выпрабаванняў, але перш за ўсё, за цудоўную Айчыну, якой быў адораны.

“Баварыя дэманструе прыгажосць стварэння. Гэта цудоўны край з вежамі касцёлаў, дамамі з балконамі, кветкамі і добрымі людзьмі. Гэта цудоўна, бо там ведаюць Бога і тое, што гэта Ён стварыў свет, і што насамрэч, разам з Ім будуем сваё жыццё. Таму шчыра дзякую вам за гэтую прысутнасць Баварыі, якую прадстаўляеце: Баварыі, адкрытай на свет, жывой, радаснай, магчыма таксама таму, што яна знаходзіць свае карані ў веры”, - сказаў Папа на пенсіі.

Бэнэдыкт XVI падзякаваў сваім гасцям за сустрэчу пад рымскім небам, якое яму нагадвае бела-блакітны флаг яго Радзімы. “Жадаю ўсім шмат Божага благаслаўлення. Перакажыце мае віншаванні па вяртанні дадому, перакажыце, як моцна я ўдзячны, і як ахвотна я вандрую ў маім сэрцы па Баварыі, жыву і маю надзею, што так усё і застанецца”, - адзначыў ён.

Пасля гэтых словаў госці перадалі Бэнэдыкту XVI падарункі. Музычны гурток граў традыцыйную баварскую музыку, а за юбіляра ўздымаліся куфлі баварскага піва.


18/04/2017 11:34