cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Папа прызначыў легата на марыйныя ўрачыстасці ў Казахстане

Папа прызначыў легата на марыйныя ўрачыстасці ў Казахстане - REUTERS

19/04/2017 12:00

Святы Айцец прызначыў 19 красавіка 2017 г. кардынала Паўля Ёзэфа Кордэса, старшыню Папскай рады “Cor Unum” на пенсіі, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці з нагоды завяршэння Марыйнага кангрэсу у Казахстане, прымеркаванага да 100-годдзя аб'яўлення Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фаціме. Яны пройдуць 13 мая 2017 г. у катэдральным касцёле Маці Божай Фацімскай у Карагандзе. 

Сёлета ў Казахстане праходзіць Год Марыі, пакліканы стаць нагодай для мясцовых вернікаў, каб прысвяціць час на падзяку Богу за шматлікія благаслаўленні, а таксама, каб узрастаць у веры, надзеі і любові.

У рамках Году Марыі тут пройдзе шэраг святочных мерапрыемстваў. Галоўным з іх стане Марыйны кангрэс у Карагандзе, 11-12 мая, і ўрачыстая літургія, 13 мая, з нагоды 100-годдзя аб’яўлення Маці Божай у Фаціме. Карагандзінская катэдра з’яўляецца адзіным на тэрыторыі былога Савецкага Саюза катэдральным касцёлам, прысвечаным Маці Божай Фацімскай.


19/04/2017 12:00