cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Экуменізм

Патрыярх Барталамей можа сустрэцца з Папам у Егіпце

Патрыярх Барталамей можа сустрэцца з Папам у Егіпце - AP

19/04/2017 09:47

 

Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І атрымаў запрашэнне Вялікага імама ўніверсітэта “Аль-Азхар” Ахмеда аль-Таеба наведаць Каір 28-29 красавіка 2017 г. У гэты самы час cюды прыбудзе з візітам папа Францішак. 

Барталамей І быў запрошаны прыняць удзел у Міжнароднай канферэнцыі на тэму міра, падчас якой выступяць Францішак і Ахмед аль-Таеб. На заканчэнне пасхальнай літургіі 16 красавіка 2017 г. праваслаўны іерарх прызнаўся, што атрымаў таксама ліст ад Папы з падзякай за сяброўства і пажаданнем хуткай сустрэчы. “Нагода можа быць вельмі блізкай: я быў запрошаны ў каірскі універсітэт “Аль-Азхар”, дзе 28 красавіка змагу быць разам з Францішкам”, - сказаў прадстаяцель.

Адначасовая прысутнасць Папы і Праваслаўнага Патрыярха ў суніцкім універсітэце праз некалькі тыдняў пасля крывавых нападаў на копцкую супольнасць Егіпта можа стаць красамоўным знакам блізкасці паміж хрысціянамі розных канфесій і выразам жадання весці дыялог з мусульманамі, якія не прымаюць насілле ў імя рэлігіі.


19/04/2017 09:47