cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Папа ў Фаціме кананізуе двух сведкаў марыйных аб’яўленняў

Папа ў Фаціме кананізуе двух сведкаў марыйных аб’яўленняў - ANSA

20/04/2017 12:07

Сведкі марыйных аб’яўленняў, благаслаўлёныя Франсішку Марту і Жасінта Марту, будуць кананізаваныя папам Францішкам 13 мая 2017 г. у Фаціме, падчас яго візіту ў сусветнавядомы партугальскі санктуарый. Аб гэтым абвясціў сам Пантыфік падчас Звычайнага публічнага кансісторыя па кананізацыі благаслаўлёных, які прайшоў 20 красавіка 2017 г. у Ватыкане.

На ім таксама было вырашана, што 15 кастрычніка 2017 г. будуць кананізаваны іншыя благаслаўлёныя: кс. Андрэ дэ Совераль, кс. Амброзіа Франсіска Фэра і свецкі вернік Матэа Марэйра і іх 27 паплечнікаў, забітыя у 1645 г. у Бразіліі; Крыстабаль, Антоніа і Хуан, падлеткі, забітыя з нянавісці да веры ў 1529 г. у Мексіцы; айцец Фаўстына Мігес Гансалес, іспанскі законнік з Ордэну піяраў, памерлы ў 1925 г.; айцец Анджэла да Акры, італьянскі капуцын, памерлы ў 1739 г.

Раней Папа даручыў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі публікацыю дэкрэтаў аб мучаніцтве і сапраўднасці цудаў, здзейсненых праз заступніцтва гэтых благаслаўлёных.


20/04/2017 12:07