cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Францішак адзначыў важнасць выхавання моладзі

Францішак адзначыў важнасць выхавання моладзі - ANSA

20/04/2017 16:00

Выхоўваць з любоўю, развіваючы патэнцыял кожнага дзіцяці, заклікаў Францішак членаў Інстытута школьных братоў-марыстаў – мужчынскай манаскай кангрэгацыі, якая служыць у сферы адукацыі. Святы Айцец скіраваў пасланне на імя яе генеральнага настаяцеля. Нагодай стала 200-годдзе Інстытута і яго, маючы адбыцца ў верасні, капітул.

Папа падкрэсліў важнасць выхавання моладзі, для чаго самі выхавацелі павінны пастаянна ўдасканальваць сябе. “Вы павінны ўсведамляць, што глеба, на якой працуеце і якую фарміруеце, з’яўляецца сакральнай, бачачы ў ёй любоў і след Божы”, - сказаў ён.

Францішка нагадаў законнікам, што сучаснае грамадства “мае патрэбу ў асобах, якія моцна прытрымліваюцца сваіх прынцыпаў і даюць сведчанне аб тым, у што вераць, здольных будаваць лепшы свет для ўсіх”.

Інстытут школьных братоў-марыстаў, членаў якога называюць таксама Малымі братамі Марыі, быў заснаваны ў 1817 г. у Францыі. На сённяшні дзень ён налічвае каля 4 тыс. законнікаў, якія працуюць у 79 краінах. 


20/04/2017 16:00