cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Пантыфік наведае Санктуарый Навамучанікаў

Пантыфік наведае Санктуарый Навамучанікаў - AP

21/04/2017 11:41

22 красавіка 2017 г. Францішак наведае Санктуарый Навамучанікаў у базыліцы св. Барталамея (San Bartolomeo) на Тыберынскім востраве ў Рыме. Ён быў створаны ў 1999 г. па ініцыятыве св. Яна Паўла II і даручаны апецы Супольнасці св. Эгідзія.

У літургіі прымуць удзел сваякі і сябры сучасных сведкаў веры: Карл Шнайдэр – сын Паўля Шнайдэра, пастара Рэфармацкай Царквы, забітага ў 1939 г. у лагеры смерці Бухенвальд за сцвярджэнне, што мэты нацызму “несумяшчальныя са словамі Бібліі”; Розэлін – сястра кс. Жака Амеля, забітага ў 2016 г. у французскай Руане пасля св. Імшы; Франсіска Эрнандэс Гевара – адзін з сяброў Уільяма Квіяна, маладога чалавека, члена Супольнасці св. Эгідзія ў Сальвадоры, які быў забіты ў верасні 2009 г., таму што яго “Школы міру” сталі для мясцовай моладзі альтэрнатывай падлеткавым бандам.

Пасля казання Святы Айцец падыдзе да кожнай з усіх шасці капліц, у якіх знаходзяцца рэліквіі і памятныя рэчы мучанікаў з Еўропы, Афрыкі, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, а таксама пакутнікаў камунізму і нацызму. Прагучыць малітва ў памяць аб сведках веры ХХ стагоддзя да нашых дзён, армянах і іншых хрысціянах, ахвярах злачынстваў, учыненых падчас Першай сусветнай вайны, мучаніках міру і дыялогу, ахвярах мафіі, шматлікіх місіянерах у розных частках свету, якія аддалі сваё жыццё за Евангелле, сусветнавядомых і тых, каго большасць не ведае. Прысутныя, на чале з Францішкам, памоляцца за трох сірыйскіх іерархаў, выкрадзеных некалькі гадоў таму ў Сірыі, аб якіх няма вестак да сённяшняга дня.

Пасля малітвы, у адным з пакояў санктуарыя Пантыфік сустрэнецца з бежанцамі, якія прыбылі ў Італію дзякуючы так званым гуманітарным калідорам, з групай жанчын, ахвяр гандлю людзьмі, і непаўналетнімі асобамі, пазбаўленымі апекі дарослых.


21/04/2017 11:41