2017-04-22 11:11:00

Ватыканскія музеі выступілі з новай ініцыятывай


У Ватыканскіх музеях быў дадзены старт новай навукова-культурнай ініцыятыве, якая мае на мэце бліжэй пазнаёміць наведвальнікаў з самым новым у жыцці і працы ўстановы. Яна атрымала назву “Museums at work”. У рамках праекту будуць ладзіцца міні-экспазіцыі, на якіх прадставяць новыя набыцці музеяў, нядаўна адрэстаўраваныя творы, інавацыйныя праекты.

На першай з такіх экспазіцый, што пачала дзейнічаць 11 красавіка 2017 г., выстаўлены адрэстаўраваны некалькі месяцаў таму трыптых італьянскага мастака Антоніа дэль Масара, які ўключае тры выявы: Найсвяцейшая Панна ўручае пас св. Тамашу, Імша св. Грыгорыя і пакаянне св. Ераніма. 

Мастацкі твор выйшаў з пад пэндзля майстра ў 1497 г. па замове адной з рымскіх манаскіх супольнасцяў. Ён быў адрэстаўраваны дзякуючы фінансавай падтрымцы амерыканскага фонда “Patrons of the Arts” (Апекуны мастацтваў), які дапамагае аднаўленню экспанатаў з папскай калекцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.