2017-04-22 13:46:00

Выстава пра гісторыю эміграцыі сям’і папы Францішка


Гісторыя эміграцыі ў Аргентыну сям’і Хорхэ Марыа Берголіа, будучага папы Францішка, з’яўляецца адным з лейтматываў выставы пад назвай “Генуя-Буэнас-Айрэс – падарожжа ў адзін канец”. Яна была арганізавана ў Рыме пасольствам Аргентыны пры Святым Пасадзе і адкрылася 21 красавіка 2017 г. пры ўдзеле міністра замежных спраў краіны Сусаны Малкоры.

Як падкрэслівалася на адкрыцці выставы, гісторыя сям’і папы Францішка з’яўляецца прыкладам таго, наколькі каштоўнай стала прысутнасць італьянскіх імігрантаў у Аргентыне. Гэта важна разумець у кантэксце сённяшняй дыскусіі, якая праходзіць у Еўропе.

Сям’я Берголіа, родам з П’емонта, пакінула порт Генуі ў лютым 1929 г. Бацьку будучага Папы, які нарадзіўся ўжо ў Буэнас-Айрэсе 17 снежня 1936 г., суправаджалі яго бацькі, Джавані і Роза. Выстава ўключыла ў сябе гісторыю іншых італьянскіх сем’яў, якія з сярэдзіны ХІХ стагоддзя шукалі шчасце за акіянам. Многія вырашылі эміграваць падчас панавання фашызму.








All the contents on this site are copyrighted ©.