2017-04-22 15:10:00

Святы Айцец прыняў князя Ліштэнштэйна


Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане 22 красавіка 2017 г. кіруючага князя Ліштэнштэйна Ганса Адама ІІ і яго сына, наследнага князя Алаіза. Затым манаршыя асобы сустрэліся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў падсакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі кс. Антуан Камільеры.

Сустрэчы прайшлі ў цёплай атмасферы. Падчас іх адзначаліся добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Княствам Ліштэнштэйн. Падкрэслівалася гістарычная роля Каталіцкага Касцёла і станоўчы ўклад, які ён працягваць рабіць у жыццё дзяржавы. Была высока ацэнена дзейнасць Ліхтэнштэйна на міжнароднай арэне, асабліва ў сферы абароны правоў чалавека.








All the contents on this site are copyrighted ©.