cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Служба ў Папскай гвардыі карыстаецца прэстыжам

Служба ў Папскай гвардыі карыстаецца прэстыжам - AP

27/04/2017 13:24

Служба ў Папскай гвардыі карыстаецца прэстыжам сярод швейцарскай моладзі. Аб гэтым сведчыць той факт, што сёлета прысягу на вернасць Пантыфіку на традыцыйнай цырымоніі 6 мая 2017 г. прынясуць 40 новых рэкрутаў.

Гэта самая высокая колькасць за апошні час. У 2016 г. было 23 навабранцаў, у папярэднія гады – ад 30 да 40. З сёлетніх прызыўнікоў, 23 родам з нямецкамоўных кантонаў Швейцарыі, 13 – з франкамоўных, 4 – з італамоўных.

Швейцарская гвардыя служыць Пантыфікам з 1506 г. Зараз яна налічвае каля 110 афіцэраў і салдат. У яе шэрагі ўступаюць маладыя католікі ва ўзросце ад 19 да 30 гадоў. У Ватыкане яны служаць па меншай меры 25 месяцаў. Прысяга адбываецца штогод 6 мая, у памяць аб гераічным чыне 147 швейцарскіх салдат, якія ў 1527 г. загінулі, абараняючы папу Клімента VII ад войск імператара Карла V.

У гэтым годзе ўпершыню навабранцы прайшлі дадатковае навучанне ў адным з падраздзяленняў швейцарскай паліцыі. Яны будуць несці адказнасць за асабістую абарону Папы і кантраляваць уваходныя брамы Ватыкану.


27/04/2017 13:24