2017-04-27 14:48:00

У Францішка не было намеру адмовіцца ад візіту ў Егіпет


У Папы ніколі не ўзнікала думкі пра адмову ад пілігрымкі ў Егіпет, прызнаўся бліжэйшы супрацоўнік Францішка, кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Ён хоча ехаць туды, дзе існуюць сітуацыі насілля, як пасланнік міру. Вядома, тэма міру будзе адлюстравана ў яго словах прадчас розных сустрэч, але, перш за ўсё, гэта будзе засведчана праз яго прысутнасць. Прабыванне Папы ў Егіпце, гэта жэст блізкасці, салідарнасці і падтрымкі. Ён едзе туды менавіта таму, што краіне патрэбны хтосьці, хто абвяшчае мір і прабуе працаваць на карысць міру.

Двухдзённае падарожжа Святога Айца ў Егіпет распачнецца заўтра, 28 красавіка 2017 г.

У сваім інтэрв’ю для Ватыканскага тэлебачання кардынал Паралін узгадаў нядаўнія тэракты ў копцкіх храмах у Егіпце. Іерарх лічыць, што ўлады павінны рабіць усё магчымае, каб абараніць егіпецкіх грамадзян, незалежна ад іх сацыяльнай або рэлігійнай прыналежнасці. Але відавочна, што тэрарызм з’яўляецца значна больш складанай праблемай, заўважыў ён. Маладым людзям трэба прапанаваць каштоўнасці, для якіх варта жыць і працаваць; менавіта гэта дазволіць ім не згубіцца ў віхуры насілля і разбурэння, падкрэсліў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі перад папскай паездкай у Каір.








All the contents on this site are copyrighted ©.