Для хрысціян палітыка заўсёды была адным з самых высокіх выразаў любові, нагадаў словы благаслаўлёнага Паўла VI кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Ён перакананы, што ў кантэксце распаўсюджвання папулізму ў палітыцы і будавання новага палітычнага класу, неабходна ўключаць моладзь у клопат аб супольным дабры, у клопат аб іншых, дзеля будавання грамадства, якое будзе салідарным і здольным ставіць на першае месца патрэбы чалавека і яго годнасць, з увагай да самых бедных і маргіналізаваных.
У інтэрв’ю італьянскаму каталіцкаму часопісу “L’Ancora”, пурпурат заўважыў, што будаванне новай ментальнасці, скіраванай на клопат пра супольнае дабро, трэба пачынаць з абноўленага ўсведамлення каштоўнасцяў, якія павінны быць у аснове любога грамадзянскага суіснавання.
“Калі няма моцнай свядомасці, што палітыка – гэта не толькі непасрэднае кіраванне “супольнай справай”, але будаванне “Полісу”, як такога. Калі няма ўсведамлення таго, што ў аснове ўсяго павінны быць супольныя каштоўнасці, я думаю, будзе складана правесці абнаўленне мыслення і рэалізаваць справу выхавання, напрыклад, моладзі, каб у яе ўзнікла гарачае жаданне ўдзельнічаць у палітыцы”, - лічыць бліжэйшы супрацоўнік Папы.
All the contents on this site are copyrighted ©. |