2017-04-28 10:45:00

Святы Айцец пачаў падарожжа ў Егіпет


Папа пачаў пажарожжа ў Егіпет. 28 красавіка 2017 г. у 10.45 па рымскім часе самалёт італьянскай авіякампаніі “Alitalia” з Пантыфікам на борце вылецеў з аэрапорта “Fiumicino” у напрамку Каіра. За больш чым тры гадзіны палёту ён пераадолее 2350 км над тэрыторыяй Італіі, Грэцыі і Егіпту. Прыбыццё ў сталіцу паўночнаафрыканскай краіны запланавана на 14.00 па мясцовым часе.

Пілігрымка ў Егіпет стане 18-м міжнародным падарожжам Францішка. Яна будзе насіць душпастырскі, экуменічны і міжрэлігійны характар. 

Дэвіз падарожжа – “Папа міру ў мірным Егіпце”. Адным з яго асноўных пунктаў будзе выступленне Святога Айца на Міжнароднай мірнай канферэнцыі ў мусульманскім універсітэце “Аль-Азхар”, у якой прымуць удзел высокія прадстаўнікі веравызнанняў і рэлігій Егіпта. На сустрэчы будзе прысутнічаць таксама Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І.

Наведаць Егіпет Пантыфіка запрасіў Прэзідэнт краіны і мясцовы каталіцкі епіскапат, Патрыярх Копцкай Праваслаўнай Царквы і вялікі імам універсітэта “Аль-Азхар”.








All the contents on this site are copyrighted ©.