cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Палітыка і эканоміка

Дзяржсакратар пра забітага пакістанскага міністра-католіка

Дзяржсакратар пра забітага пакістанскага міністра-католіка - EPA

02/05/2017 14:52

Кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін напісаў прадмову да кнігі, прысвечанай забітаму ісламістамі ў сакавіку 2011 г. пакістанскаму міністру па справах рэлігійных меншасцяў, Шахбазу Бхаці. Аўтарам кнігі “Шахбаз. Голас справядлівасці” (Shabaz – The Voice of Justice) стаў старэйшы брат палітыка, Пол Бхаці. 

Выданне знаёміць не толькі з яго палітычнай дзейнасцю, а галоўным чынам з духоўным шляхам. Кардынал Паралін падкрэсліў, што палітык з маленства шукаў тое, што аб’ядноўвае людзей, а не дзеліць, клапаціўся пра бедных, адчужаных і тых, хто падвяргаўся пераследу. “Яму прапаноўваліся высокія ўрадавыя пасады, толькі, каб ён адмовіўся ад сваёй бітвы на карысць рэлігійных меншасцяў. Адмаўляючы ён адказаў, што хоча служыць Езусу ў звычайным чалавеку”, - напісаў бліжэйшы супрацоўнік Папы.

Ён нагадаў словы з запавету забітага міністра: “Хачу жыць для Хрыста і для Яго памерці”. “Кніга-сведчанне яго брата з’яўляецца лепшым доказам таго, што ён застаўся верным гэтым словам. Ён усведамляў, што яго жыццё знаходзіцца пад пагрозай, але нягледзячы на гэта адважна развіваў міжрэлігійны дыялог, падкрэсліваў, што маладыя пакаленні неабходна вучыць слухаць і быць адкрытымі на людзей, якія думаюць інакш, а таксама справядлівасці і мірнаму суіснаванню з вызнаўцамі розных рэлігій”, - напісаў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі.

Кардынал Паралін пажадаў, каб кніга, прысвечаная забітаму ісламістамі міністру, дапамагла не забыць аб яго місіі, а таксама памятаць пра ўсіх хрысціян, якія працягваюць пакутаваць ад пераследу і несправядлівасці ў Пакістане.

У свой час Шахбаз Бхаці быў адзіным католікам у складзе пакістанскага ўраду. Ён актыўна выступаў за адмену так званага закону аб блюзнерстве, які прадугледжвае смяротнае пакаранне за абразу прарока Мухамеда. 2 сакавіка 2011 г. яго картэж быў абстраляны ісламістамі. Ад атрыманых ранаў палітык памёр на месцы. У сакавіку 2016 г. пачаўся яго беатыфікацый працэс. 


02/05/2017 14:52