cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Пантыфік: Бог можа змяніць нашы каменныя сэрцы

Пантыфік: Бог можа змяніць нашы каменныя сэрцы

02/05/2017 13:34

Няхай Пан забярэ ў нас цвёрдае сэрца, якое асуджае ўсё, што выходзіць за рамкі Закону, маліўся папа Францішак 2 мая 2017 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі ён спаслаўся на літургічнае чытанне пра каменаванне св. Стэфана (Дз 7,5-18,1), якое прагучала падчас Імшы. Старэйшыны і кніжнікі не разумелі Божага Слова, таму Стэфан назваў іх людзьмі з цвёрдым каркам, “неабрэзаным сэрцам і вушамі”. У тагачасным кантэксце гэта было ўсё раўно, што назваць іх “язычнікам”, заўважыў Папа.

Пантыфік заклікаў паразважаць над рознымі спосабамі разумення Божага слова. Ён паставіў у прыклад вучняў з Эмаус, якія не разумелі слоў Езуса, магчыма з-за страху і нежадання мець праблемы, але “былі добрымі” і “адкрытымі на праўду”. Калі Езус іх выпрабоўваў, яны дазволілі Яго словам увайсці і распаліць свае сэрцы. Іншы прыклад: гэта забойцы Стэфана, якія былі раз’юшанымі і не хацелі слухаць. Гэта драма закрытых і цвёрдых сэрцаў, падкрэсліў Папа.

Святы Айцец нагадаў заклік Пана не рабіць цвёрдымі сэрцы, а таксама абяцанне, скіраванае праз прарока Эзэхіэля: “I дам вам сэрца новае і дух новы ў нутро вашае, і забяру сэрца каменнае з цела вашага, і дам вам сэрца з плоці” (Эзх 36,26). Закрытыя і цвёрдыя сэрцы прычыняюць вялікія пакуты Касцёлу. Гэта сэрцы, якія не хочуць нічога чуць і ведаюць толькі мову асуджэння, падкрэсліў Пантыфік.

На яго думку, фарысеі мелі цвёрдыя сэрцы, бо не дазвалялі Святому Духу ўвайсці ў сябе. А св. Стэфан, будучы напоўненым Святы Духам, стаў сведкам паслухмянасці Слову. “Закрытае сэрца, цвёрдае сэрца, язычніцкае сэрца, не дае ўвайсці Духу і адчувае сябе самадастатковым”, - падкрэсліў Папа.

Францішак адзначыў, што “вучні з Эмаус, гэта мы” – людзі з шматлікімі праблемамі, грахамі, якія часта хочуць адыйсці далей ад крыжа, выпрабаванняў, але вызваляюць месца, каб пачуць Езуса, які распальвае сэрца. Спасылаючыся на дыялог Хрыста з чужаложніцай, асуджанай на каменаванне, Папа нагадаў словы, якія Пан прамовіў яе суддзям: “Хто з вас без граху, няхай першы кіне ў яе камень” (Ян 8,7).

“І сёння, паглядзім на гэту пяшчотнасць Езуса: сведкі паслухмянасці, Вялікага Сведкі Езуса, які аддаў сваё жыццё, дапамагаючы нам убачыць спагаду Бога да нас, нашых грахоў, нашых слабасцяў. Увойдзем у той дыялог і папросім аб ласцы, каб Пан крыху змягчыў цвёрдыя сэрцы гэтых людзей, заўсёды закрытых ў рамках Закону і асуджаючых усё, што па-за ім. Яны не ведаюць, што Слова прыйшло ў целе, што Слова з’яўляецца сведкам паслухмянасці. Яны не ведаюць, што пяшчотнасць Бога здольная забраць каменнае сэрца і паставіць на яго месца сэрца з плоці”, - закончыў сваю гамілію Святы Айцец.


02/05/2017 13:34