cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Святы Айцец заклікаў маліцца за суровых людзей у Касцёле

Святы Айцец заклікаў маліцца за суровых людзей у Касцёле - REUTERS

05/05/2017 13:18

Францішак заклікаў маліцца за суровых людзей у Касцёле. З адмысловым заклікам ён звярнуўся 5 мая 2017 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У гаміліі Папа спаслаўся на літургічнае чытанне з Дзеяў Апосталаў (Дз 9,1-20), у якім гаворка ідзе пра навяртанне апостала Паўла.

Пантыфік заўважыў, што будучы святы ўпершыню ўзгадваецца ў Евангеллі пад іменем Саўл, пры апісанні мучаніцтва св. Стэфана. Ён прадстае ў постаці суровага і ідэалістычнага юнака, перакананага ў строгасці Закона. Саўл быў суровым, але адначасова сумленным, верыў у тое, што рабіў, заўважыў Папа. Ён нагадаў, што Хрыстус шмат разоў асуджаў асобаў, якія былі суровымі і несумленнымі, якія вялі двайное жыццё: на публіцы былі прыстойнымі, а калі ніхто не бачыў, рабілі кепскія справы. 

Францішак прызнаўся, што думае пра мноства маладых людзей, якія сёння ў Касцёле паддаліся спакусе суровасці. Некаторыя з іх сумленныя і добрыя, і трэба маліцца, каб Пан дапамог ім узрастаць на шляху лагоднасці, а іншыя, выкарыстоўваюць суровасць, каб прыкрываць свае слабасці, грахі, расстройствы асабовасці, і каб узвышацца над іншымі, лічыць Святы Айцец.
 
Папа заўважыў, што Саўл, які выхоўваўся ў атмасферы суровасці, не мог талераваць таго, што лічыў ерассю, і таму пераследваў хрысціян. Аднак па дарозе ў Дамаск ён пачуў голас, які прамовіў да яго мовай лагоднасці: “Саўл, Саўл, чаму ты пераследуеш Мяне?” (Дз 9,4). Пасля гэтага ён стаў як дзіця і дазволіў Богу весці сябе. Дзякуючы моцы лагоднасці Бога Саўл стаў Паўлам, абвяшчаючы Пана да канца, аж да мучаніцкай смерці, падкрэсліў Пантыфік і дадаў, што апостальскі запал святога нарадзіўся менавіта ў сустрэчы паміж яго суровасцю і лагоднасцю Бога.

“Гэта шлях хрысціяніна: ісці наперад па слядах Езуса, слядах прапаведвання, цярпення, крыжа і ўваскрасення”, - сказаў Папа. Ён заклікаў маліцца за людзей, якія з’яўляюцца суровымі і сумленнымі, як св. Павел, а таксама за тых, якія хаваюць за суровасцю сваё двайное жыццё. 


05/05/2017 13:18