2017-05-07 12:39:00

Францішак да моладзі: не паддавайцеся культуры разбурэння


У сучасным свеце павялічваецца культура разбурэння, і ідалам становяцца грошы і ўлада, за тое Бог і чалавек адкідаецца на ўбочыну, сказаў папа Францішак 6 мая 2017 г. італьянскай моладзі, якая прыняла ўдзел у сустрэчы, арганізаванай Нацыянальным камітэтам па пытаннях міру і правоў чалавека ў свеце. Святы Айцец сусрэўся з імі ў зале Паўла VI.

Сустрэча прыняла форму дыялогу. Пантыфік спантанна адказваў на пытанні маладых людзей. Адна дзяўчына спыталася: штодзённа мы стаемся сведкамі чарговых замахаў, бачым дзяцей, якія гінуць у моры, бачым бамбардзіраванне школаў і бальніц і вялікія пакуты выкліканыя голадам і галеччу, дык чаму нам так цяжка палюбіць іншых? Адказваючы на гэтае пытанне, Папа сказаў, што культура разбурэння - гэта нічога новага ў свеце. “Кожны дзень мы бачым па тэлебачанні і чытаем у газетах пра забітых дзяцей, страшэнна знясіленых голадам людзей. Але ж у свеце досыць рэсурсаў, каб іх накарміць”, - адзначыў Францішак. Ён  таксама дадаў, што ў свеце ёсць шмат добрых людзей, якія аддаюць сваё жыццё за іншых, робячы дабро ў гэтай разбуральнай рэчаіснасці.

Іншае пытанне тычылася таго, як спыніць войны ў свеце? Адказаючы на яго, Францішак падкрэсліў, што ў цэнтры свету не стаіць Бог, але грошы. “У сучасным свеце дамінуюць такія інтарэсы, што прыносяць вялікі прыбытак.  Першым з іх з’яўляецца гандаль зброяй. Калі мы жадаем міру ў свеце, то чаму пастаянна вырабляюць зброю?”, - спытаўся Папа. Ён дадаў, што чарговым вялікім прыбыткам з’яўляецца гандаль людзьмі і ганебная эксплуатацыя дзяцей, якія, замест як хадзіць у школу, павінны працаваць. “Нават у Еўропе, тут, у Італіі, выкарыстоўваюць людзей, якія працуюць на чорна, на часовы тэрмін, напрыклад, з мая да верасня і пазней зноў трэба чакаць заробку да мая. Гэта мы, католікі называем смяротным грахом, эксплуатацыяй”, - адзначыў Францішак і заклікаў маладых людзей не сароміцца гаварыць пра гэта. “Дапамагайце іншым, не бойцеся рабіць гэта”, - заклікаў Папа.

На канец Францішак падкрэсліў, што маладыя людзі ніколі не павінны знеахвочвацца і адмаўляцца ад чагосці.  “Гэта - забароненыя словы для вас”, - сказаў Святы Айцец, заклікаючы ўдзельнікаў сустрэчы смела ісці наперад, змагацца за лепшую будучыню і быць творчымі ў чыненні дабра.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.