cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Папская абсерваторыя правядзе форум аб чорных дзірках

Папская абсерваторыя правядзе фпрум аб чорных дзірках - AP

08/05/2017 15:05

“Чорныя дзіркі, гравітацыйныя хвалі і прасторава-часавая сінгулярнасць” – тэма міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая пройдзе 9-12 мая 2017 г. у Ватыканскай астранамічнай абсерваторыі. З нагоды форума ў Ватыкане адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам кіраўніка гэтай структуры, кс. Гая Кансальманьі.

Навуковая сустрэча будзе прымеркавана памяці бельгійскага каталіцкага святара, астранома і матэматыка, кс. Жоржа Леметра. Ён з’яўляецца аўтарам некалькіх фундаментальных прац па касмалогіі, а ў перыяд паміж 1960-1966 гг. узначальваў Папскую акадэмію навук. 

Кс. Леметр належыць да шэрагу навукоўцаў ХХ стагоддзя, якія першымі паставілі сабе за мэту стварэнне поўнай мадэлі эвалюцыі сусвету ў рамках агульнай тэорыі адноснасці Альберта Эйнштэйна. Святар з’яўляецца аўтарам вядомай гіпотэзы аб “першапачатковым атаме”, якая атрымала назву тэорыі “Вялікага выбуху”.

Удзельнікі ватыканскай канферэнцыі абмяркуюць самыя важныя праблемы сучаснай касмалогіі і астрафізікі: прыроду “чорных дзірак”, лёс космасу, першыя хвіліны “Вялікага выбуху” і іншыя. 

Сярод удзельнікаў форума сусветнавядомыя навукоўцы: нідэрланскі даследчык і лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1999 г. Герард’т Хоафт, брытанскі фізік і матэматык Роджэр Пэнроўз, паўднёваафрыканскі матэматык і касмолаг Джордж Эліс, расійска-амерыканскі фізік Андрэй Ліндэ і брытанскі астрафізік Джозэф Сілк.


08/05/2017 15:05