cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Пантыфік прыняў дэлегацыю хасідаў

Пантыфік прыняў дэлегацыю хасідаў - AP

09/05/2017 13:28

Абарона яўрэйскіх могілак у Еўропе і прадухіленне сексуальных злоўжыванняў у дачыненні да дзяцей, гэта толькі некаторыя з тэм, якія былі абмеркаваны падчас аўдыенцыі Францішка для дэлегацыі хасідаў, на чале з Эдгарам Глюкам, членам рабінату Польшчы і галоўным рабінам Галіцыі. У сетцы “YouTube” быў апублікаваны кароткі відэаролік з суcтрэчы.

Аўдыенцыя працягвалася каля 45 хвілін. Сярод яе ўдзельнікаў быў таксама рабін Цві Глюк, заснавальнік і старшыня яўрэйскай арганізацыі “Amudim”, якая дапамагае ахвярам сексуальных злоўжыванняў і наркаманіі. У інтэрв’ю “Yeshiva World News” ён прызнаўся, што значная частка сустрэчы была прысвечана абмеркаванню спосабаў абароны яўрэйскіх могілак у Еўропе і ў свеце; яны часта разбураюцца ў выніку будаўніцтва будынкаў і дарог. Папа запэўніў у гатоўнасці дапамагчы ў гэтай справе.

Ватыканская сустрэча стала працягам прыватнай гутаркі рабіна Эдгара Глюка з Францішкам падчас папскага візіту ў Кракаў у 2016 г.


09/05/2017 13:28