2017-05-11 12:12:00

Дзяржсакратар: спекуляцыі аб таямніцах з Фацімы не патрэбныя


Любыя спекуляцыі на тэму фацімскіх таямніцаў не патрэбныя, паколькі тое, што аб Фаціме павінна было быць сказана, было публічна абвешчана, і гэта ўсё зводзіцца да асноўнага паслання хрысціянскай веры, што Хрыстус уваскрос, жывы і з’яўляецца Панам гісторыі”, - сказаў кардынал Пьетра Паралін.

За два дні да пілігрымкі Папы ў Фаціму, кардынал Дзяржсакратар падкрэсліў асаблівым чынам адзін з аспектаў падзей, якія адбыліся сто гадоў таму, а менавіта той факт, што Марыя аб’явілася не багатым і ўплывовым, а дзецям, бедным, у пэўным сэнсе, найменш значным у свеце.

Кардынал Паралін таксама патлумачыў, у чым заключаецца місія фацімскіх аб’яўленняў у адносінах да Касцёла. “Прарочая місія Фацімы, каб нагадаць Касцёлу, чым ёсць і якім павінен быць, і што павінен прапаведаваць сённяшняму свету. Што ён з’яўляецца супольнасцю, якая абвяшчае новае неба і новую зямлю, чакае іх і амаль прадбачыць, як сказаў бы Сабор, апускаючыся ў раны гісторыі, асабліва ў самыя цёмныя і самыя балючыя, з сілай любові, каб ператварыць гэту гісторыю. У гэтым прарочае пасланне Фацімы, а таксама прарочая пасланне Касцёла, таму што яны абодва ў пэўным сэнсе сыходзяцца”, - сказаў Ватыканскаму радыё кардынал Дзяржсакратар.

Бліжэйшы супрацоўнік Папы таксама звярнуў увагу на важнасць марыйных санктуарыяў, такіх як Фаціма. У іх не перастаюць гучаць словы, якія Марыі сказаў Арханёл, што для Бога няма нічога немагчымага. Менавіта з гэтай прычыны санктуарыі называюць клінікамі духа. Таму што дзякуючы словам Арханёла чалавек вызваляецца ад цяжару мінулага, гледзячы ў будучыню з упэўненасцю, і кажа як Марыя: “Няхай мне станецца”.








All the contents on this site are copyrighted ©.