cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Францішак: кожны з нас ідзе да сваёй поўні часоў

Францішак: кожны з нас ідзе да сваёй поўні часоў - REUTERS

11/05/2017 13:50

Божы народ заўсёды вандруе па шляху паглыблення сваёй веры, сказаў Папа 11 мая 2017 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Ён засяродзіўся на першым літургічным чытанні, узятым з Дзеяў Апосталаў (13, 13-25), у якім св. Павел кажа пра развіццё гісторыі збаўлення аж да Езуса. Ён нагадаў, што калісьці жудасныя рэчы лічыліся агульнапрымальнымі, такія, як рабства, і толькі пазней людзі “прыйшлі” да таго, што гэта смяротны грэх.

“Божае збаўленне рухаецца да поўні часоў, гэта шлях святых і грэшнікаў”, - сказаў Папа. Бог вядзе свой народ праз паспяховыя падзеі і няўдачы, свабоду і прыгнёт. Езус пакінуў нам Свайго Духа, каб суправаджаў Касцёл на шляху яго пілігрымкі.

Каб лепш зразумець веру і мараль, трэба ісці наперад, развівацца. Так адбылося са зразуменнем грахоўнасці рабства, якое доўгі час лічылася нечым нармальным, такая ж гісторыя і з смяротным пакараннем. “Сёння мы кажам пра тое, што смяротнае пакаранне з’яўляецца непрымальным”, - сказаў Папа. Ён падкрэсліў, што гэта дачытыць і “рэлігійных войнаў”.

Пантыфік адзначыў, што кожны з нас імкнецца да сваёй асабістай поўні часоў. І тут важна, каб намі кіраваў Святы Дух, пасланы Езусам. Ён падкрэсліў, што у гэтай вандроўцы важнае значэнне адыгрывае споведзь – крок да сустрэчы з Панам.


11/05/2017 13:50