cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Фаціма: ўзмоцненыя сродкі бяспекі падчас урачыстасцяў

Фаціма: ўзмоцненыя сродкі бяспекі падчас урачыстасцяў - AFP

12/05/2017 16:02

Прыблізна 12 тыс. чалавек, супрацоўнікаў розных ведамстваў будуць сачыць за бяспекай Францішка і пілігрымаў падчас урачыстасцяў у Фаціме. Як паведаміў генеральны сакратар партугальскіх сіл бяспекі, у выпадку неабходнасці, шэрагі супрацоўнікаў, якія ўдзельнічаюць у ахоўных мерапрыемствах у рамках “Аперацыі Фаціма”, могуць быць узмоцнены за кошт дадатковых сіл.

Узровень пагрозы тэрарыстычнага нападу падчас візіту Папы быў названы ўмераным, хоць ідзе пастаянны аналіз сітуацыі з боку экспертаў. Партугальскія ўлады прызналіся, што ахова падчас урачыстасцяў будзе адной з найбуйнейшых аперацый у гісторыі спецслужбаў краіны. Ужо на працягу некалькіх тыдняў у Фаціме праводзяцца мерапрыемствы для павышэння ўзроўню бяспекі па маршруце папамабіля да санктуарыя і прабывання ў ім Францішка. Адно з іх датычыць выдалення ўсіх смеццевых бакаў на вуліцах, якімі праедзе картэж.

Варта заўважыць, што ў сакавіку кіруючая Сацыялістычная Партыя Партугаліі дасягнула дамовы з Сацыял-дэмакратычнай Партыяй, найбольшай з апазыцыйных, аб легалізацыі назірання за падазраванымі ў тэрарызме. Новы закон, які быў прыняты ў красавіку, дазволіў спецслужбам кантраляваць стацыянарныя і мабільныя тэлефоны падазраваных, а таксама іх дзейнасць у інтэрнэце.

У сваю чаргу, у сярэдзіне сакавіка партугальскія СМІ паінфармавалі, што ўрад плануе набыць тэхналогію кантролю за дронамі. Новае абсталяванне ўпершыню павінна быць выкарыстана падчас урачыстасцяў 100-годдзя аб’яўленняў у Фаціме, якія стануць самай шматлікай падзеяй у гісторыі санктуарыя. Мясцовыя ўлады чакаюць прыбыцця каля 1,5 мільёна вернікаў.


12/05/2017 16:02